Дубайскі сельсавет (Пінскі раён)

Дубайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дубае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 685
Код аўтам. нумароў 1

Ду́байскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Дубае.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубай. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 17 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Невельскага сельсавета перададзена вёска Перахрэсце[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 19 сакавіка 2004 года ўдакладнена назва цэнтра сельсавета — Дубае[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1078 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 3,2 % — украінцы, 3,1 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 685 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 29. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Пералік змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.